Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Вось цягнікамі расклады вабяць,
Вось алькаголікаў свойскiя пыскі
Як зімаваць яму стромна мабыць,
Без каханьня і без прапіскі. Можа і ён патроху прывыкне,
Не кульгацьме й ног не парэжа.
Пара зацяжак — і цалкам зьнікне,
Ў нетрах правабярэжжа. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. І прарастуць красамоўства кветкі
Поштай і ў друку — добрыя людцы!
Бо ўжо такія апошнія сьведкі
Недаробленых рэвалюцый. Неба набракне нібы рашчына,
Будзеш каціць нібы ў вырай нечы.
I на кожным пэроне айчыны
Адбівацца ад паражнечы. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. Неба — колеру цёплага воску,
Цяжкую вільгаць цягне патроху.
Анархісту дай папяроску
Выпраўляючыся ў дарогу. У дарогу;
У дарогу;
У дарогу;
У дарогу; Хэй!